|
Нiчога не разумеюць
Увайшоў да цырульніка, сказаў — спакойны: «Спадар, калi ласка, прычашыце мне вушы». Гладкі цырульнік адразу стаў хвойны, твар выцягнуўся, як у грушы. «Вар’ят! Руды!» — словы заскакалі. Лаянка кідалася ад піску да піску, і до-о-о-о-ўга нечая галава рагатала, вышморгваючыся з натоўпу, як старая радыска.
Паслухайце!
Паслухайце! Дык, калі зоркі запальваюць — значыць — гэта каму-небудзь трэба? Значыць — хтосьці жадае, каб яны былі? Значыць — хтосьці заве жамчужынай гэтыя плявочкі ў небе? І, надрываючыся у завеях паўдзённага пылу, урываецца да Бога, баіцца, што спазніўся з гаворкай, плача, цалуе яму гужаватую руку, просіць — каб абавязкова была зорка! — клянецца — не перанясе гэтую бяззорную муку! А пасля ходзіць трывожны, але спакойны знадворку. Гаворыць камусьці: «Што, зараз табе нічога? Не страшна? Не?!» Паслухайце! значыць — гэта каму-небудзь трэба, калі запальваюць зоркі? Значыць — гэта неабходна, каб кожны вечар над стрэхамі загаралася хоць адна зорка?! Камусьцi яшчэ неабходна, не толькi мне?
Верш аб рознiцы густаў
Кабыла сказала, сустрэўшы вярблюда: «Якая гіганцкая кабыла-ублюдак».
Вярблюд жа ўскрыкнуў: «Кабыла ці ты?! Падобна ты больш на верблюда-трансвестыта».
I толькi бог ведаў сівабароды, што жывёлiны гэтыя — рознай пароды. |